Спадчына: Мароз Валянціна Канстанцінаўна
Панядзелак, 27 Люты 2017 10:34
24 жніўня 2015 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Валянціны Канстанцінаўны Мароз (1955), беларускага мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара
Валянціна Канстанцінаўна Мароз нарадзілася 24 жніўня 1955 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Мікалаеўшчына добра вядома ў Беларусі, тут у народным вучылішчы ў 1892–1894 гадах вучыўся Канстанцін Міцкевіч, будучы народны паэт БССР Якуб Колас.
Валянціна Мароз у 1972 годзе закончыла Мікалаеўшчынскую СШ імя Якуба Коласа. Паступіла на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, якое закончыла з адзнакай у 1976 годзе. Працавала настаўніцай у Капыльскім раёне (1976–1979), затым вучылася ў аспірантуры.